Вяскоўца арыштавалі на чатыры месяцы за незаконныя ловы рыбы

Суд Рэчыцкага раёна вынес вырак жыхару вёскі Аляксандраўка за незаконныя ловы рыбы — чатыры месяцы арышту і кампенсацыю шкоды на суму 1 мільён 600 тысяч рублёў, паведамляе БелаПАН. Яго аднавясковец атрымаў штраф 1 мільён 800 тысяч рублёў і ён таксама павінен заплаціць яшчэ 1 мільён 700 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі за шкоду прыродзе. Абодвух мужчынаў інспектары аховы прыроды заўважылі ў жніўні на Дняпры. Яны мелі забароненыя сродкі для ловаў рыбы, а таксама здабычу — лінёў, акунёў, шчупакоў. Адзін з браканьераў ужо прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці, таму апроч штрафу яму прысудзілі таксама арышт.