Вяскоўка заплаціла 4 мільёны за зняццё сурокаў

4 млн. рублёў за зняццё сурокаў заплаціла жыхарка вёскі Малыя Арлы, што на Століншчыне. Пра гэта паведаміла мясцовая міліцыя, куды 70-гадовая пенсіянерка звярнулася з заявай аб выманьванні грошаў.  Невядомая жанчына займалася "зняццём" амаль два тыдні — з 16 па 29 чэрвеня. І ўвесь гэты час пацярпелая, як зачараваная, часткамі аддавала грошы. Заведзеная крымінальная справа.