Вясковец з Барысаўскага раёна памёр пасля катання на капоце аўто
Забава двух прыяцеляў скончылася трагедыяй.
Жыхар вёскі Перасады Барысаўскага раёна Мінскай вобласці 6 жніўня памёр у лякарні ад траўмаў, якія атрымаў падчас недарэчнай забавы. 29 ліпеня прыяцель-барысаўчанін вырашыў пакатаць яго на капоце свайго аўтамабіля “Сітраен”.
Падчас спынення машыны “пасажыр” не ўтрымаўся і ўпаў на дарогу, атрымаўшы пашкоджанні. Медыкі не змаглі яго выратаваць.
Памерламу быў 51 год, ён нідзе не працаваў, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.
Абставіны здарэння высвятляюцца.
Фота: uainfo.org