"Вясна" абскардзіць адмову ў рэгістрацыі ў Вярхоўным судзе

Адмова Міністэрства юстыцыі Беларусі ў рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб'яднання "Вясна" будзе абскарджана ў Вярхоўным судзе. Адпаведная скарга была адпраўлена ў суд 21 верасня. Нагадаем, 23 ліпеня ў Мінюст былі пададзены дакументы на рэгістрацыю грамадскага праваабарончага аб'яднання "Вясна".

Ствараемая арганізацыя з'яўляецца пераемнікам праваабарончага цэнтра "Вясна", які быў ліквідаваны рашэннем Вярхоўнага суда ў кастрычніку 2003 года. 23 жніўня міністэрства адмовіла ў рэгістрацыі аб'яднання.

Сваё рашэнне яно матывавала тым, што назва ствараемай арганізацыі аналагічная назве раней ліквідаванага грамадскага аб'яднання, што заснавальнікі прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне розных правапарушэнняў.

БелаПАН