Выбаршчка ледзь не арыштавалі за вынас бюлетэня з участку
Актывіста Руху “За Свабоду” паспрабавалі абвінаваціць у хуліганстве.
Актывіста Руху “За Свабоду” паспрабавалі абвінаваціць у хуліганстве за публічную спробу вынесці з выбарчага ўчастку свой бюлетэнь для галасавання, паведамляе сайт milinkevich.org
Багуслаў Унгура 17 снежня на Цэнтральным выбарчым участку горада Іўе заявіў, што не будзе галасаваць, а атрыманы ў сябраў камісіі бюлетэнь забярэ з сабой. Сябры ўчастковай камісіі неадкладна выклікалі міліцыю. Пакуль міліцэйскі нарад не з’явіўся, "парушальніка" трымалі за рукі. Супрацоўнікі міліцыі паспрабавалі інкрымінаваць актывісту Руху "За Свабоду" дробнае хуліганства. Багуслаў Унгура вырашыў змяніць тактыку. Ён разарваў бюлетэнь на дзве часткі. Адну частку (без подпісаў сябраў камісіі) кінуў у скрыню, другую − забраў з сабой.
Як вядома, у беларускім выбарчым заканадаўстве не прадугледжана ніякай адказнасці за вынас бюлетэня з выбарчага ўчастку. Некаторыя актыўныя грамадзяне на знак пратэсту забіраюць бюлетэнь, альбо яго частку з подпісамі сябраў камісіі з сабой, спадзеючыся, што такім чынам іх голас не будзе сфальшаваны на карысць уладаў