Выбары прэзідэнта Беларусі могуць прызначыць на 19 снежня
Як паведамляе "Руская служба навінаў", улады Беларусі ўжо дакладна вызначылі час, калі пройдуць прэзідэнцкія выбары. Называецца дата 19 снежня. Мяркуецца, што афіцыйна гэтая дата будзе названая сёння на паседжанні пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў.
Нагадаем, раней чакалася, што дата прэзідэнцкіх выбараў будзе названая падчас першага дня пазачарговай сесіі беларускага парламента. Аднак тады этае пытанне не было ўключанае ў парадак дня. Паводле беларускага заканадаўства, выбары прэзідэнта краіны павінны адбыцца не пазней за 7 лютага 2011 года.
Як паведамляла Еўрарадыё, ускосныя прыкметы сведчаць, што выбары могуць адбыцца ўсё ж у лютым 2011 года.