Выбух на рынку ў “Ждановічах”: пацярпела пакупніца
Выбух газавага балона адбыўся ў нядзелю ў мэблевым павільёне гандлёвага цэнтра "Ждановічы". Адна пакупніца пацярпела.
У жанчыны — чэрапна-мазгавая траўма, удар грудной клеткі, рэзаныя раны тулава, баратраўма.
Яе даставілі ў лякарню “хуткай дапамогі”, стан жанчыны ацэньваецца як “сярэдняй ступені цяжкасці”, перадае "Інтэрфакс".
Папярэдняя прычына выбуху газавага балона — нагрэў за кошт прамых сонечных прамянёў. Вядзецца разгляд.