Выбух у аўтобусе ў Ерэване патлумачылі помстай сваякам

Выбух у аўтобусе ў Ерэване патлумачылі помстай сваякам

Выбух у аўтобусе ў Ерэване патлумачылі помстай сваякам. Мужчына вёз бомбу, каб узарваць маёмасць сваіх сваякоў, але ў аўтобусе адбылася яе дэтанацыя. Як інфармуе slon.ru, пра гэта паведаміў прадстаўнік Следчага камітэта Арменіі Сона Трузян.

Як паведамляла Еўрарадыё, выбух адбыўся ўвечары 25 красавіка. Два чалавекі загінулі, восем атрымалі раненні (агулам у аўтобусе знаходзіліся кіроўца і дзевяць пасажыраў). Спачатку з'явілася інфармацыя, што гэта тэракт. Аднак цяпер праваахоўнікі мяркуюць інакш, паколькі доказаў здзяйснення тэракту не знайшлі. Высветлілася, што мужчына (раней ён двойчы быў асуджаны), з-за якога адбыўся выбух у аўтобусе, "пасварыўся са сваякамі на бытавой глебе і вырашыў узарваць іх". На след зламысніка ўдалося выйсці з дапамогай sim-карты. Па месцы жыхарства абанента знайшлі дэтанатар, тратыл, сляды якога былі выяўлены і ў аўтобусе.