Выбух у Мінску: 51 пацярпелы, два выбуховых прыстасаванні
Працягваецца расследаванне абставінаў начнога выбуху пасля святочнага салюту каля стэлы "Мінск - горад-герой" на праспекце Пераможцаў у Мінску. У гарадскім упраўленні МНС паведамляюць пра 51 пацярпелага, што атрымалі аскепкавыя раненні. Многім з іх уначы былі зробленыя аперацыі. Канцэрт, на якім прысутнічаў і Аляксандр Лукашэнка, пасля выбуху працягваўся. Сёння было заяўлена пра знойдзенае другое самаробнае выбуховае прыстасаванне.
Па інфармацыі міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава, "пацярпелыя маюць раненні рознай ступені цяжкасці, ёсць і цяжка параненыя, аднак загінулых няма". Па яго словах, усім пацярпелым аператыўна аказвалася медыцыйнская дапамога, лёгка параненыя пасля атрымання дапамогі на месцы разышліся па хатах.
Паводле дадзеных медыкаў, хворыя паступалі з 0:30 да 4:00 па мясцовым часе з рознымі траўмамі. У многіх з іх - раненні рук і ног. Ва ўсіх клініках, куды паступілі пацярпелыя, знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі.
Як сведчаць відавочцы, нягледзячы на здарэнне, святочны канцэрт працягваўся.
Дзяніс Кур'ян, вядучы канцэрту "Мы - беларусы", падчас якога 3 ліпеня адбыўся выбух ў цэнтры Мінску, сказаў Еўрарадыё, што нічога не ведаў пра здарэнне:
"Я бачыў тое ж, што і ўсе - хуткія дапамогі, машыны, якія там ездзілі. Я не бачыў нічога звышасаблівага. Я нават сам спрабаваў даведацца ў міліцыі, што адбываецца, яны нічога не казалі. Як вы ведаеце, праграма канцэрту была значна скарочаная, менавіта таму што як бы... вось... Канцэрт планаваўся на некалькі гадзінаў больш".
Чаму канцэрт не быў прыпынены, вядоўца не ведае. Кажучы пра рэакцыю за кулісамі на скарачэнне канцэрту Дзяніс Кур'ян адзначыў, што артысты ўспрынялі нармальна, бо яны перш за ўсё людзі: "Абсалютна нармальная адэкватная ва ўсіх артыстаў. Вы ж разумееце, што тут гаворка найперш вядзецца пра людзей, пра іх жыцці. Апроч таго, што мы супрацоўнікі, работнікі, хтосьці там спявак, мы перш за ўсё людзі".
Сказаць са сцэны пра выбух - па-за межамі кампетэнцыі вядоўцы. Пры гэтым Дзяніс Кур'ян падкрэслівае, што пра выбух даведаўся з навінаў: "Я бачыў, што штосьці адбылося, але што канкрэтна я даведаўся сёння з нашага навінавага выпуску а 7-й".
Каля 3.50 карэспандэнт TUT.BY, які знаходзіцца ў раёне кінатэатра "Масква", паведаміў, што чуў два стрэлы з боку стэлы, яны прагучалі з інтэрвалам у паўтары секунды. Афіцыйна гэтая інфармацыя не пацверджаная.
У ноч на 4 ліпеня месца выбуху ў Мінску - у стэлы "Мінск-горад-герой" - наведаў Аляксандр Лукашэнка, які таксама прымаў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці.
Ён азнаёміўся з сітуацыяй і даручыў праваахоўным органам неадкладна высвятліць усе акалічнасці здарэння, а ўстановам аховы здароўя аказаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу пацярпелым, перадае "Інтэрфакс".
Сведка Дзяніс Маманаў паведаміў Еўрарадыё, што выбух быў мацнейшы за выбух гранаты.
Паводле яго словаў, выбухнула штосьці, начыненае металічнымі часткамі, таму што параненыя мелі па 10 раненняў на адной назе, па 10 - на другой. Бачна, што разляталася штосьці металічнае. Ён асабіста бачыў, як параненыя, якія маглі перасоўвацца хаця б на адной назе, выскоквалі з натоўпу, спрабуючы выклікаць таксоўку і хутчэй даехаць да бальніцы.

Адзін з відавочцаў выбуху падчас святочнага канцэрта ў Мінску Антон распавёў Еўрарадыё, што выбух у натоўпе заўважылі толькі тыя хто быў побач ці пацярпеў: "Паніка не пачалася, бо ў часе выступаў стала выбухвалі феерверкі, былі іншыя спецэфекты. Народ адрэагаваў (на выбух - ЕРБ) як звычайна".
Па словах Антона, адразу пасля гэтага параненых сталі адносіць да дзвюх машынаў хуткай, якія дзяжурылі на канцэрце. Пачалі скрозь натоўп пад'яжджаць новыя. За некалькі хвілінаў міліцыянты выставілі ачапленне, якое адганяла людзей ад месца здарэння.
Антон: "Я асабіста бачыў як выганялі і рэпарцёра з камерай на плячы".
Мяркуецца, што спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаванне, начыненае металічнымі балтамі і гайкамі. Аднак міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў, які пабыў на месцы здарэння, паведаміў: "Ці быў гэта тэракт або нешта іншае, вызначыцца ў бліжэйшы час". Па факце здарэння заведзеная крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства".
Сёння стала вядома, што знойдзенае другое невыкарыстанае самаробнае выбуховае прыстасаванне. Пра гэта са спасылкай на міністра ўнутраных спраў паведамляе БЕЛТА.
Паводле словаў Навумава, цяпер гэтае прыстасаванне знаходзіцца на даследаванні. "Яно нясе дастаткова шмат слядоў, што дазволіць хутчэй разабрацца ў тым, што адбылося", - сказаў Навумаў.
Начальнік ГУУС Мінска Анатоль Куляшоў заявіў, што "хутчэй усяго, гэта магло быць хуліганства незадаволеных тым, што ў Мінску праводзіцца прыгожае свята. Чалавек з хуліганскага падахвочвання прывёў у дзеянне выбуховую прыладу".
Пры гэтым ён паведаміў, што выпрацаваны комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асобаў, якія здзейснілі выбух. Тэрарыста альбо "хулігана" (паводле артыкула распачатай крымінальнай справы) шукаюць нават сярод пацярпелых.

Партыя БНФ прыняла сёння заяву з нагоды начнога выбуху ў Мінску. У ёй выказваецца спачуванне ўсім пацярпелым, а таксама "ўдзячнасьць супрацоўнікам міліцыі і медыкам, якія рабілі што маглі, каб дапамагчы параненым".
Партыя БНФ "рашуча асуджае злачынства, скіраванае супраць мірных бесклапотных людзей" і выказвае перакананне, што "толькі нехта бясконца далёкі ад прынцыпаў чалавечнасці, хрысціянскіх каштоўнасцяў, любові да беларускага народу і сваёй краіны мог запланаваць і ўчыніць такое дзікунства". Партыя БНФ "настойліва" раіць уладзе "надалей лепей дбаць пра бяспеку людзей, якіх сама ж яна і збірае".
Таксама фронтаўцы папярэджваюць уладу, што было б памылкай скарыстаць гэтую падзею для "далейшага абмежавання свабоды і дэмакратыі". Вось што кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:
"Недапушальным будзе, калі гэты выбух, гэтае здарэнне будзе выкарыстанае для пераследу палітычных апанентаў улады. Мы адразу апярэджваем, калі нейкіх актывістаў пачнуць падазраваць, цягаць на допыты. Мы гэта таксама разглядаем, як выкарыстанне гэтага здарэння ў прыватных палітычных мэтах цяперашніх уладаў".
Беларускі апазіцыйны палітык, былы палітвязень Мікола Статкевіч у інтэрв'ю Еўрарадыё разважае пра рэакцыю беларускага тэлебачання на выбух у Мінску і пра тое, ці могуць улады "павесіць" яго на апазіцыю:
"Я думаю, што ўлада паспрабуе павесіць гэта на апазіцыю. Такія спробы былі пасля выбуху ў Віцебску. І мабыць зараз будзе не выключэнне. Але беларускае тэлебачанне падае гэты эпізод як нешта другаснае, усяляк падкрэсліваючы, што "мы перамаглі", "не ўдалося сарваць канцэрт". Такім чынам, нават нягледзячы на гэты выбух, гэтыя святкаванні працягваліся. І гэтыя людзі, якія так робяць, будуць шукаць любую магчымасць, каб абвінаваціць у тым, што здарылася, сваіх палітычных апанентаў". /em>

Фота - http://forum.onliner.by/
Таксама на тэму:
Выбух у Мінску: 51 пацярпелы, два выбуховых прыстасаванні
Праваахоўныя органы Беларусі шукаюць "смуглага мужчыну"
ЖЖ-юзер mirritil: "Як мінімум адзін хлопец застаўся без рукі"
Ранішнія фота з месца выбуху ў цэнтры Мінску (увесь час абнаўляецца)
Па факце выбуху распачатая крымінальная справа па артыкуле "хуліганства"
Двое пацярпелых знаходзяцца ў стане "сярэдняй ступені цяжкасці"
Вінаватага ў выбуху ў Мінску шукаюць і сярод пацярпелых
У 6-й клінічнай бальніцы Мінску лекары праводзяць прэс-канферэнцыю
Сведка: Міліцыя, паставіўшы ачапленне, адганяла людзей ад месца здарэння
М. Статкевіч: На апазіцыю спрабавалі павесіць і выбух у Віцебску
Уначы ў 6-й клінічнай бальніцы зрабілі 26 аперацый пацярпелым
Дзяніс Маманаў: Я ведаю, як выбухае граната. Учорашні выбух быў мацнейшы
Сведка: Пасля выбуху пад'ехаў аўтамабіль з прэзідэнтам
Партыя БНФ раіць уладзе "надалей лепей дбаць пра бяспеку людзей"
МУС: У Мінску знойдзена другое выбуховае прыстасаванне
Ярмоленка: Я быў там з унукам, але з'ехаў пасля гімна
Паводле непацверджаных звестак, у Мінску былі два выбухі
Мінаховы здароўя: У Мінску пацярпелі ад 40 да 50 чалавек
Віцэ-прэм'ер Касінец паставіў мінскім медыкам "пяцёрку" і "дзесятку"
Ул. Навумаў: Сітуацыя ў краіне знаходзіцца пад поўным кантролем
Кур'ян: Я не бачыў нічога звышасаблівага, але канцэрт быў скарочаны