Выбух у жылым доме ва ўкраінскім горадзе Мікалаеў (фота)

Як паведамляюць украінскія СМІ, у суседніх дамах выбітае шкло ў вокнах. На месцы працуюць медыкі, ратавальнікі, міліцыя, тэхнічныя службы. З дома эвакуявалі 50 чалавек. Дадзеных пра загінулых няма. Няма інфармацыі пра трох чалавек, прапісаных у кватэры, якая пацярпела падчас выбуху. Магчыма, хтосьці можа знаходзіцца пад заваламі.



Сведкі кажуць, што выбух адбыўся ў кватэры жанчыны, якая нядаўна вярнулася з Масквы. Пацярпелы мужчына, якога шпіталізавалі, быў у яе ў гасцях.


Фота — НикВести