Выкід аміяку ў Брэсце, пацярпеў падлетак

Падлетак пацярпеў у выніку выкіду аміяку на Брэсцкім мясакамбінаце. Здарэнне адбылося ўвечары 8 траўня.  Паводле папярэдняй версіі, на прадпрыемстве адбылося разбурэнне трубаправода нізкага ціску падачы хладагента, у выніку чаго адбыўся выкід да 50 кілаграмаў аміяку. Частка яго праз вентыляцыйную сістэму патрапіла ў паветра.

Пасля скаргаў мясцовых жыхароў на пах аміяка, на месца прыбылі шэсць аддзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яны ліквідавалі наступствы аварыі. Аднак у бальніцу патрапіў 15-гадовы хлопчык, які знаходзіўся недалёка ад прадпрыемства, інфармуе БелаПАН.