Выраб беларускіх мабілак у Мастах адмяняецца: зачынілі цэх

На "Мастоўскай сельгастэхніцы" з 31 жніўня зачыняецца цэх па  вытворчасці джгутоў і тэлефонных апаратаў №2. Каля 40 рабочых адпраўляюцца ў адпачынак за свой кошт. Раней тут меркавалі наладзіць выраб мабільных тэлефонаў.
Не нашмат лепш выглядае справа і ў іншых цэхах. Масавая адпраўка рабочых у адпачынак за свой кошт у апошнія месяцы закранула ўсё прадпрыемства.  

Некаторыя з рабочых, каб неяк пракарміць сям'ю, вымушаныя гандляваць на рынку садавінай і гароднінай. Іншыя ж плануюць у бліжэйшы час паехаць на заробкі за мяжу.