Выраслі курсы долара, еўра і расійскага рубля
На Беларускай валютна-фондавай біржы ў сераду, 24 верасня, прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас на 10 рублёў і складае 10560, курс еўра вырас на 10 — да 13580 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 273 да 275,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у аўторак, 23 верасня, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 10550, курс еўра вырас на 20 — да 13570 рублёў, курс расійскага рубля не змяніўся і па-ранейшаму складаў 273 беларускія рублі.
Фота — ria.ru