Выйграй 2 квіткі на бразільскую паці

Еўрарадыё працягвае хадзіць на вечарыны разам з вамі. Разыгрываем 2 квіткі на вечарыну FEEL BRAZIL: Love Carnival Night. Цікава, што вы чулі пра Бразілію, акрамя таго, што там “шмат дзікіх малпаў” і “усе ходзяць у белых штанах”? Арганізатарам вечарыны гэта таксама цікава, таму заданне наступнае:

Дашліце на наш мэйл [email protected] (у тэме пазначце “Бразілія”) цікавую спасылку пра Бразілію — на артыкул, факт, відэа, песню, фота — што заўгодна. Галоўнае, каб гэта была рэдкая спасылка, магчыма такая, якую бразілалюбы яшчэ і не бачылі (Вікіпедыяй, зразумела, нікога не здзівіш). Лісты чакаем да 10 лютага 21:00.

У сераду 10 лютага з 22:00 да 23:00 у жывым эфіры Еўрарадыё будуць агучаны лепшыя бразільскія спасылкі і арганізатары FEEL BRAZIL абяруць пераможцу, якому і дастануцца 2 квіткі на вечарыну.

Нагадаем, вечарына FEEL BRAZIL: Love Carnival Night пройдзе ў мінскім R-Club у ноч з 13 на 14 лютага. Абяцаюць канцэрт бразільскай спявачкі, спецыяльныя дыджэй-сэты і шмат экзатычных шоу з удзелам бразільцаў.

Еўрарадыё пра FEEL BRAZIL: Бразільскі карнавал у ноч закаханых
Афіцыйны сайт: www.feelbrazil.net