Вызначыліся пераможцы Адборышча
15 і 16 чэрвеня ў мінскім клубе “Арэна” праходзіў адборачны тур сярод маладых беларускіх гуртоў, пераможцы якога паўдзельнічаюць у якасці канкурсантаў на сёлетнім Басовішчы.
Нагадаем, спачатку ў адборы ўдзельнічалі 53 гурты.
Журы, у складзе якога былі вядомыя журналісты, крытыкі і прадзюсеры, а таксама арганізатары фестывалю, абралі па дэма-запісах 20 калектываў для ўдзелу ў Адборышчы.
Гэтыя гурты і разыгралі паміж сабой 10 пуцёвак у Польшчу.
Гурт Lilith быў абраны шляхам інтэрнет-галасавання, астатнія 9 каманд вызначыліся ў двухдзённым музычным “марафоне”.
Такім чынам, на самым буйным фестывалі беларускай музыкі “Басовішча 2007”, які пройдзе з 19 па 21 ліпеня ў польскім мястэчку Гарадок (недалёка ад беларускай мяжы), у конкурснай частцы паўдзельнічаюць наступныя 10 гуртоў:
1. Indra
2. Lilith
3. SKA!RB
4. SOK
5. Termin X
6. Unia
7. Weeping Twilight
8. Zig-zag
9. РоСтра
10. Фляўс і Кляйн
Журы таксама абрала і запасныя калектывы.
У выпадку, калі нехта з канкурсантаў па нейкіх прычынах не здолее патрапіць на Басовішча, яго месца зойме гурт Шпіталь або Заточка.