Вызначыліся саперніцы беларускіх тэнісістак на адкрытым чэмпіянаце ЗША

Адбылося лёсаванне асноўнай сеткі адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, якая назвала саперніц і трох беларускіх спартсменак, якія ўступаюць у барацьбу на стадыі 1/64 фінала.
Восьмая ракетка свету Вікторыя Азаранка на старце індывідуальнага турніру згуляе з румынкай Аляксандрай Дулгеру (78-ы нумар сусветнага рэйтынгу), Вольга Гаварцова (64) сустрэнецца з прадстаўніцай Індыі Саней Мірзой (71), а саперніцай Настассі Якімавай (88) будзе амерыканка Вані Кінг (124).

У мужчынскім парным разрадзе на адкрытым чэмпіянаце ЗША згуляе беларус Максім Мірны, партнёрам якога будзе ізраільцянін Эндзі Рам. Лёсаванне мужчынскіх дуэтаў пройдзе 31 жніўня.

Паядынкі асноўнай сеткі стартуюць на нью-ёркскіх кортах 31 жніўня, а фінішуе турнір 13 верасня.

БЕЛТА нагадвае, што тры прадстаўніцы Беларусі выбылі з барацьбы на старце кваліфікацыі: Кацярына Дзегалевіч, Дар'я Кустова і Таццяна Пучак.