Вызначыліся сапернікі Мірнага і Б’ёркмана на турніры ў Шанхаі
Вызначыліся сапернікі Максіма Мірнага і Ёнаса Б’ёркмана (7-я пара сусветнага рэйтынгу) на групавым этапе фінальнага турніра серыі “Мастэрс” у Шанхаі, які пройдзе 11-18 лістапада ў Шанхаі. У выніку лёсавання Мірны і Б’ёркман згуляюць у “залатой” групе, а іх
сапернікамі стануць Пол Хенлі (Аўстралія) і Кевін Улье (Зімбабвэ),
Марцін Дам з Чэхіі і Леандэр Паэс з Індыі, ізраільцяне Джонатан Эрліх і
Эндзі Рам.
Па дзве лепшыя пары з “залатой” і “чырвонай” групы па выніках аднакругавога турніра выходзяць у паўфінал. Нагадаем, летась беларуска-шведскі дуэт святкаваў на гэтым турніры перамогу.
БелаПАН
Па дзве лепшыя пары з “залатой” і “чырвонай” групы па выніках аднакругавога турніра выходзяць у паўфінал. Нагадаем, летась беларуска-шведскі дуэт святкаваў на гэтым турніры перамогу.
БелаПАН