XI фэст "Лiстападзiк" пачаўся ў Мінску

13 лістапада ў мінскім кінатэатры "Піянер" адкрыўся XI Міжнародны фэст дзіцячага і юнацкага кіно "Лiстападзiк". На адкрыцці ўвазе гледачоў быў прапанаваны новы выпуск кіначасопіса "Ералаш". Паводле прэс-службы фэста, сёлета ў конкурсную праграму “Лістападзіка” ўвайшло 8 фільмаў з Аўстраліі, Беларусі, Італіі, Латвіі, Нідэрланд і Ўзбекістана. Анімацыйныя фільмы на XI "Лістападзіку" будуць дэманстравацца толькі па-за конкурсам.

Цырымонія закрыцця фэсту і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 20 лістапада, за дзень да заканчэння фэста "Лістапад", што пачынаецца сёння, 14 лістапада. Гран-пры "Лістападзіка" вызначаць гледачы.