"Я даю шанец Вячаславу Глебу" - Бернд Штанге

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге патлумачыў, чаму ён узяў на турнір на Мальце Вячалава Глеба, гульца мінскага МТЗ-РІПА. Справа ў тым, што брат Аляксандра Глеба не вельмі ўдала выступаў за галоўную каманду пры Юрыі Пунтусе. Не спадабаўся ён і Бернду Штанге, які не ўключыў Вячаслава ў свой славуты спіс кандыдатаў у нашу зборную. І вось ён нечакана зноў апранае майку зборнай.

“Аляксандр Глеб не мае ніякіх адносінаў да выкліка ў каманду Вячаслава, - сказаў Штанге ў інтэрв’ю “Салідарнасці” напярэдадні адлёту на Мальту. – Я размаўляў наконт яго з Юрыем Пунтусам (галоўным трэнерам МТЗ-РІПА - ЕРБ)… Пунтус сказаў, што Глеб-малодшы старанна працуе на трэніроўках і знаходзіцца ў добрай форме. Таму я і запрасіў яго ў зборную… Я проста даю яму шанец, і калі ён добра згуляе, то мы працягнем супрацоўніцтва”.

Такім чынам, адзін Глеб на турніры на Мальце згуляе дакладна. Бо ўдзел Аляксандра ў таварыскай гульні са зборнай Мальты пад пытаннем – кіраўніцтва “Арсенала” яго можа паберагчы напярэдадні важных матчаў Лігі чэмпіёнаў.

Нагадаем, 2 лютага зборная Беларусі гуляе на Мальце са зборнай Ісландыі.