Ядзерны рэактар у Чарнобылі накрые металічны каўпак
Украіна накрые ядзерны рэактар у Чарнобылі металічным каўпаком. Мэта гэтай аперацыі – перашкодзіць магчымай уцечцы радыяцыі. Як паведамляе газета The Guardian, афіцыйныя асобы ў Кіеве пацвердзілі,
што падпісаны кантракт з французскай будаўнічай кампаніяй Novarka, якая
заменіць ненадзейнае бетоннае пакрыццё рэактара, якое існуе ўжо больш
за 20 гадоў і дапускае ўцечкі радыяцыі.
Новае збудаванне будзе ўяўляць сабой аркападобную канструкцыю вышынёй 105 метраў і даўжынёй 150 метраў.
Нагадаем, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця выдаткаваў паўмільярда долараў на рэалізацыю гэтага праекта. Эксперты мяркуюць, што металічны каўпак збудуюць праз пяць з паловай гадоў.
Газета.ру