Як у Гродне гарэў дызель-цягнік (фота)

Учора Еўрарадыё паведамляла пра ўзгаранне на станцыі ў цягніку "Гродна-Узбераж". Сёння сталі вядомыя падрабязнасці здарэння.


Як інфармуе прэс-служба МНС, адбылося кароткае замыканне электраабсталявання ў высокавольтнай камеры кабіны машыніста. У гэты момант машыніст і яго помочнік знаходзіліся ў хвасце цягніка. Пасажыры самастойна выйшлі з вагонаў яшчэ да прыбыцця выратавальнікаў.


На месца здарэння прыязджалі чатыры пажарных разлікі і пажарны цягнік. На ліквідацыю ўзгарання спатрэбілася каля 10 хвілін. Пашкоджаны лакаматыў адправілі ў рамонтнае дэпо. Высвятляюцца прычыны кароткага замыкання.


Фота — mchs.gov.by