Якаўлеўскі: Візіт Макея ў Варшаву адменены, бо Беларусі няма чаго сказаць
Візіт кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Ўладзіміра Макея ў Польшчу адменены. Аналітыкі мяркуюць, што афіцыйны Мінск проста не мае чаго прапанаваць Варшаве для перамоў.
Раман Якаўлеўскі лічыць, што да сустрэчы былі падрыхтаваныя не ўсе пытанні, якія планавалася абмеркаваць.
Раман Якаўлеўскі: “Гэтыя таямніцы, звязаныя з візітам Макея, сведчаць не аб тым, што нешта ёсць прыхаваць, а што ў кішэні няма нічога. Гэта сакрэтнасць ад таго, што няма такога важкага, станоўчага для абодвух бакоў, што можа быць вырашана падчас такога візіту”.
Нагадаем, што пра візіт беларускага чыноўніка, прызначаны на 5 лістапада, паведаміла польская "Gazeta Wyborcza". Ускосна пацвердзіла звесткі і польскае Міністэрства замежных спраў, адзначыўшы, што праграма візіту яшчэ ўдакладняецца. 4 лістапада амбасадар Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін абверг гэтую інфармацыю як здагадкі польскіх журналістаў.