Якая Беларусь у інтарэсах нацбяспекі Украіны — эфір з экспертам
Алег Санжарэўскі / фота з архіва
Стварэнне новых спецыяльных падраздзяленняў у АМАП і ўнутраных войсках Беларусі анасаваў кіраўнік МУС Іван Кубракоў. Прагучала гэта падчас абмеркавання сітуацыі на мяжы з Украінай і той “небяспекі”, якая там “пагражае” Беларусі. Магчыма, Кубракоў меў на ўвазе пагрозу, калі з тэрыторыі Беларусі на Кіеў пайшлі войскі расійскіх акупантаў ці нешта іншае, звязанае з бескантрольнай дзейнасцю расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі нашай краіны, невядома. Але камандуючы ўкраінскай арміяй Валерый Залужны заўважыў, што яны ўважліва сочаць за дзеяннямі беларускага бока на мяжы. Відаць у межах гэтага адсочвання ўкраінскі бок днямі звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў…
Што прымусіла ўкраінскі бок менавіта цяпер звярнуцца да беларускіх вайскоўцаў? Ці ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі Украіны напружаныя адносіны з беларусамі і як гэтага пазбегнуць? Як пасля перамогі над Расіяй будзе вырашацца “беларускае пытанне”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ўкраінскі эксперт па пытаннях нацыянальнай бяспекі Алег Санжарэўскі.