Якімава не здолела прабіцца ў паўфінал тэніснага турніра ў Барселоне

Беларуская тэнісістка Настасся Якімава прайграла матч 1/4 фінала на турніры ў Барселоне з прызавым фондам 220 тысяч долараў.  У паядынку за выхад у паўфінал Якімава, якая мае 76-е месца ў рэйтынгу, саступіла італьянцы Раберце Вінчы (61-е месца) — 3:6, 3:6, інфармуе "Прессбол".

Нагадаем, да гэтага беларуска атрымала тры перамогі ў кваліфікацыі, у 1/16 фінала выйграла ў румынкі Сараны Кірсця (36 месца ў рэйтынгу), якая была "пасеяная" на турніры пад восьмым нумарам, а ў 1/8 фінала перамагла Магдалену Рыбарыкаву (46-е месца) са Славакіі.