"Яндэкс" сцвярджае, што купіў мапы Беларусі легальна
Дзяржаўны камітэт маёмасці спрабуе высветліць, адкуль узяліся мапы Беларусі і Мінску, змешчаныя на рэсурсе yandex.by. Чыноўнікі цвердзяць, што яны дасылалі запыт у расійскую кампанію, але адказу так і не атрымалі. А вось у самім "Яндэксе" аб прэтэнзіях з боку беларускіх дзяржструктураў даведаліся зусім выпадкова – праз інтэрнэт. Як запэўніў Еўрарадыё прэс-сакратар кампаніі Ачыр Манджыкаў, афіцыйна да іх ніхто з падобнымі запытамі не звяртаўся. Прэтэнзіі Дзяржкаммаёмасці нашай краіны інтэрнэт-кампанія лічыць беспадстаўнымі. Правы на выкарыстанне мапаў Беларусі і Мінску “Яндэкс” набыў у расійскай кампаніі “ГІС-тэхналогіі”. Кампанія дала інтэрнаўтам гарантыі таго, што мапы былі атрыманыя законным шляхам, а іх перадача ў карыстанне “Яндэксу” таксама цалкам легальная і не закранае анічыіх інтарэсаў.
Ачыр Манджыкаў: “Нам зараз цяжка сказаць нешта канкрэтнае, таму што непасрэдна "Яндэксу" аніводзін дзяржаўны орган Беларусі афіцыйных прэтэнзіяў не накіроўваў. У беларускім заканадаўстве існуе забарона на камерцыйнае выкарыстанне мапаў без афіцыйнага дазволу. Паколькі ў карыстальніцкім пагадненні "Яндэксу" ёсць непасрэдная забарона на выкарыстанне для платных сервісаў, то на сайты, якія трымаюцца гэтага пагаднення, забарона не распаўсюджваецца”.
Зараз “Яндэкс” рыхтуе афіцыйны запыт у Беларусь, каб высветліць сутнасць прэтэнзіяў да кампаніі з боку беларускіх чыноўнікаў.