Януковіч: Беларусь і Ўкраіна пачынаюць новы этап стратэгічнага партнёрства
Беларусь і Ўкраіна ўступаюць у новы этап стратэгічнага партнёрства. Такую пазіцыю пацвердзілі сёння кіраўнікі дзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Віктар Януковіч падчас сустрэчы ў Кіеве. Як перадае БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што добра памятае апошнюю сустрэчу ў Мінску з Віктарам Януковічам. "Мы тады пра шмат што дамовіліся. І што б ні казалі пра тое, што ўлада іншая прыйшла, але мы рэалізоўвалі тыя планы і дамоўленасці", - падкрэсліў кіраўнік Беларусі. Па яго словах, гэта сведчыць, што ва Ўкраіне - украінскія палітыкі, і хто б ні прыйшоў да ўлады, ён будзе змагацца за Ўкраіну.
У сваю чаргу Віктар Януковіч адзначыў, што падчас апошняй сустрэчы былі зробленыя самыя першыя, стратэгічныя крокі, і пацвердзіў, што закладзеная тады праграма дзеянняў усе гэтыя гады выконвалася. "У нашых адносін надыходзіць новы этап, і я гатовы разам разгледзець стратэгічныя напрамкі нашага супрацоўніцтва, працаваць разам з вамі, каб нашы краіны, эканомікі развіваліся, а сяброўскія адносіны паміж народамі - мацнелі", - сказаў прэзідэнт Украіны.