Януковіч наракаў генпракурору за "чорную" трансплантацыю

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч лічыць неэфектыўнай працу праваахоўных органаў па барацьбе з незаконнай трансплантацыяй чалавечых органаў у дзяржаве.

Падчас сустрэчы з генпракурорам Януковіч падкрэсліў неабходнасць праверыць апублікаваную ў СМІ інфармацыю пра такія выпадкі. Прэзідэнт асобна звярнуў увагу на незаконныя ўсынаўленні і вываз дзяцей з Украіны, піша "Обозреватель"