Януковіча ў стасунках з Расіяй параўноўваюць з Лукашэнкам

Новы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч балансуе на канаце паміж Масквой і Брусэлем, заўважае інфармацыйна-аналітычны партал "Эканамічная бяспека". Некаторыя СМІ, трапна адзначаючы адмоўныя для Крамля першыя крокі новага прэзідэнта Ўкраіны, тлумачаць іх "памылкай" прэзідэнта Мядзведзева. Нібыта Мядзведзеў не паехаў на інаўгурацыю Януковіча, а той пакрыўдзіўся, і, раней за Маскву, наведаў Брусэль, каб "сябраваць з ім супраць Расіі".

Аналітыкі мяркуюць, што Януковіч будзе выгандлёўваць у Расіі паслабленні і прывілеі ў дачыненні коштаў на газ, але не раздражняючы ЕС, як гэта рабіў доўгі час Лукашэнка, у тыя гады абвешчаны персонай нонаў грата і “дыктатарам”.

Таму Януковіч заявіў зараз, што не збіраецца прызнаваць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Маўляў, Ўкраіна і незалежнасць Косава не прызнала. І ў Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі новы прэзідэнт Украіны ўваходзіць не збіраецца.

Праўда, ён лічыць магчымым падаўжэнне дамовы аб знаходжанні Чарнаморскага флота РФ у Севастопалі пасля 2014 года. Але, напэўна, будзе настойваць на значным падвышэнні арэнднай платы або наўзамен гэтага на значным паніжэння кошту на газ.