Японія дапаможа беларусам, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай аварыі

1,5 мільёна долараў выдаткуе Японія для дапамогі беларусам, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай аварыі.  Урад гэтай краіны ўхваліў выдзяленне гэтай сумы з Мэтавага фонда ААН па забеспячэнню бяспекі чалавека. Праект будзе рэалізоўвацца ў Беларусі на працягу трох гадоў.

Асноўнай мэтай ініцыятывы з’яўляецца забеспячэнне бяспечнага пражывання жыхароў пяці раёнаў – Слаўгарадскага, Столінскага, Чачэрскага, Брагінскага і Лунінецкага. Мяркуецца, што дапамогу атрымаюць як мінімум 50 тысяч чалавек.

Белорусские новости