Ярашук: Пасяджэнне нацыянальнага савета можа адбыцца пасля 12 студзеня

Нацыянальны каардынацыйны савет дэмакратычнай апазіцыі, створаны 9 студзеня, будзе працаваць у досыць "вольным фармаце". Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук.

Паводле яго слоў, дзейнасць савета скіраваная найперш на вызваленне палітвязняў. Строгай перыядычнасці яго паседжанняў пры гэтым не прадугледжваецца. "Савет будзе збірацца, калі адзін з яго ўдзельнікаў праявіць ініцыятыву і выступіць з нейкай прапановай", — сказаў Ярашук.

Старшыня БКДП не выключае, што наступнае пасяджэнне савета адбудзецца пасля абмеркавання 12 студзеня Еўрапарламентам беларускага пытання.