Ярмоленка: Я быў там з унукам, але з'ехаў пасля гімна
Спявак Анатоль Ярмоленка распавёў Еўрарадыё, што хоць і прымаў удзел у канцэрце, але пра выбух, які адбыўся 3 ліпеня ў месцы масавых гулянняў, даведаўся толькі сёння: Ярмоленка: Я са сваім унукам быў на канцэрце, але адразу пасля гімна сышоў. Толькі сёння з навінаў даведаўся. Я не ведаю, як гэта магло быць! Я нават не ведаю, як можна назваць тых людзей, якія змаглі пайсці на гэта.