Ярмошына хоча правесці прэзідэнцкія выбары 6 лютага
Сябры Цэнтравыбаркаму яшчэ не абмяркоўвалі магчымую дату прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Аднак, на яе думку, найбольш аптымальным днём для выбараў з'яўляецца 6 лютага 2011 года. Спн.Ярмошына адзначыла, што да прэзідэнцкіх выбараў ніякіх зменаў і дапаўненняў у выбарчым заканадаўстве не будзе. Па яе словах, гэта выклікала б патрэбу ў перавучванні сябраў выбарчых камісій, што цяпер немэтазгодна.