Ярмошына - каталічка?
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ўчора на пасяджэнні ЦВК выказала сумнеў у верагоднасці правядзення прэзідэнцкіх выбараў у два туры.
Адказваючы 30 лістапада ў Мінску на пытанне журналістаў пра вялікую, паводле яе меркавання, верагоднасць правядзення другога тура выбараў, Ярмошына заявіла, што не ведае, адкуль у журналістаў упэўненасць у другім туры выбараў. Старшыня Цэнтравыбаркама адзначыла, што ўпэўнена, што Каляды будзе сустракаць дома.
Раней спадарыня Ярмошына не выключала імавернасці правядзення другога тура, прычым 26 снежня.
Як вядома, 25 снежня Раство (Нараджэнне Хрыстова) святкуюць каталікі, пратэстанты і некаторыя праваслаўныя цэрквы, праўда, не ў Беларусі, паведамляе "НашаНіва".