Ярмошына прадбачыць, што 14 тысяч беларусаў будуць парушальнікамі

14 тысяч грамадзян Беларусі могуць стаць парушальнікамі падчас парламенцкіх выбараў 28 верасня з-за магчымасці прагаласаваць як па месцы асноўнай, так і па месцы часовай рэгістрацыі.  Такую заяву зрабіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на падставе звестак, атрыманых ад Міністэрства ўнутраных спраў пра колькасць часова зарэгістраваных грамадзянаў.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што 14 тысяч чалавек - гэта 0,2% ад агульнай колькасці выбарцаў. "Паўплываць на вынікі выбараў, нават калі яны ўсе парушаць закон, нельга", - падкрэсліла Ярмошына. 

Інтэрфакс