Ярмошына: Выбарчыя дэбаты пройдуць у жывым эфіры

Дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты прызначаныя на пачатак снежня. Тэледэбаты адбудуцца 4 снежня, радыёдэбаты - 5-га. Дэбаты пройдуць у жывым эфіры, паведаміла кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына.
У запісе дэбаты пройдуць толькі ў тых выпадках, калі кандыдаты самі пададуць адпаведную пісьмовую заяву.

Карэспандэнт Еўрарадыё пацікавіўся ў Аляксандра Радзькова, ці будзе ў жывых тэледэбатах удзельнічаць Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік выбарчага штабу цяперашняга кіраўніка краіны адзначыў, што вырашаць гэтае пытанне будзе сам Лукашэнка. Аднак у папярэдніх размовах, кажа Радзькоў, Лукашэнка заяўляў, што і так вельмі часта з'яўляецца на тэлеэкране. Таму, маўляў, хай іншыя удзельнічаюць у дэбатах.