Яшчэ 13 беларускіх мясакамбінатаў прарваліся на расійскі рынак
Яшчэ трынаццаць мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі на мінулым тыдні атрымалі дазвол расійскага ветэрынарнага нагляду на экспарт мяса ў Расію.
Яны прайшлі праверку, якую зладзілі інспектары з усходняй суседкі. Нагадаем, у сакавіку з 23 беларускіх прадпрыемстваў, якія правяраліся, на расійскі рынак былі дапушчаныя толькі тры — Слуцкі, Стаўбцоўскі і Белавежскі камбінаты. Каб змяніць сітуацыю да лепшага, нядаўна ў Маскве праводзіў перамовы віцэ-прэм’ер Іван Бамбіза.
www.belgazeta.by