Яшчэ 15 беларусаў эвакуююць з мяцежнай Лівіі
За імі сёння з Мінска выляцеў самалёт "Белавіа".
"На сённяшні дзень гэта ўсе грамадзяне, якія пажадалі вярнуцца на радзіму", — паведаміў "Камсамолцы" прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Сярод жадаючых эвакуявацца апынуліся 9 беларускіх медыкаў, якія працавалі ў горадзе Гадамес у 700 км ад сталіцы Трыпалі, на мяжы з Тунісам і Алжырам. Яшчэ з аўторка яны начавалі ў беларускім пасольстве. Прыблізна 54 медыкаў пакуль застаюцца ў Лівіі.
Акрамя 15 беларусаў, борт забярэ каля 30 грамадзян Расіі і яшчэ каля 20 украінцаў.