Ёджы Ямамота адкрыў Забаронены горад

Сенсацыйны паказ новай калекцыі японскага авангардыста Ёджы Ямамота у сценах Забароненага горада ў Пекіне ўсё ж адбыўся і нарабіў шмат шуму ў моднай прэсе.

Справа ў тым, што раней ніхто з мадэльераў не быў ушанаваны падобным чынам - як вядома, Забаронены горад доўгі час быў зачынены для публікі.

Чырвоныя ад яркіх пражэктараў сцены ўсходняга крыла плошчы «Культурнага палаца працоўных», пабудаванага аж у 1420 годзе, знаходзіліся ў гармоніі з эстэтыкай камуністычнага рэжыму, а па геаметрычнаму вывераныя сукенкі-паліто і кардыганы-понча - лепшыя ўзоры вядомага стылю Ёджы Ямамота - нібы ўзнаўлялі на подыуме вытачаныя абрысы поўных містыкі будынкаў, якія акружалі плошчу паказу.

Японскі дызайнер зрабіў паказ у Кітаі не толькі для таго, каб пазнаёміць прыхільнікаў свайго фірмовага стылю з новай калекцыяй для маркі Y's, але і для ўмацавання адносін паміж дзвюма ўсходнімі краінамі з дапамогай Фонду за мір, які нядаўна адкрыўся , і куратарам якога стаў сам Ямамота.

Упершыню Забаронены горад быў адкрыты для публікі пасля таго, як урад дазволіў рэжысёру Жану Імоў паставіць на яго тэрыторыі шоў "Турандот".

Фота: www.ladies.academ.org