Юлія Цімашэнка і Сяргей Сідорскі могуць сустрэцца ў траўні

Сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі і Ўкраіны Сяргея Сідорскага і Юліі Цімашэнка можа адбыцца ў траўні 2009 г. Кіраўнікі ўрадаў павінны абмеркаваць план сумесных мераў па пераадоленні наступстваў сусветнага эканамічнага крызісу. Паводле папярэдняй інфармацыі, сустрэча прэм'ер-міністраў павінна адбыцца ў Кіеве. Пра гэта паведамляе сайт "Беларускі партызан" са спасылкай на агенцтва ПРАЙМ-ТАСС.