"Юнацтва" вярнулася на першае месца ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі па хакеі

Мінскае "Юнацтва" вярнулася на першае месца ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі па хакеі. 19 кастрычніка ў Гродне каманда Міхаіла Захарава перамагла "Нёман" з лікам 4:2, саступаючы пасля першага перыяду 0:1. Астатнія вынікі: "Шыннік" — "Шахцёр" — 1:6, "Металург" — "Керамін" — 4:3 (па булітах), "Брэст" — "Хімвалакно" — 0:1, "Металургс" — "Віцебск" — 1:3, "Дынама-Юніёрс" — "Хімік-СКА" — 4:0.

20 кастрычніка адбудзецца матч "Гомель" — "Сокал", нагадвае БелаПАН.

Становішча камандаў: "Юнацтва" — 44 ачкі (17 гульняў; розніца шайбаў 57-20), "Сокал" — 42 (18; 51-29), "Шахцёр" — 37 (16; 62-31), "Гомель" — 37 (17; 57-34), "Нёман" — 31 (18; 61-57), "Хімвалакно" — 30 (17; 40-37), "Металург" — 27 (18; 48-44), "Керамін" — 24 (16; 38-46), "Віцебск" — 23 (18; 39-42), "Шыннік" — 21 (18; 45-62), "Металургс" — 16 (18; 39-52), "Хімік-СКА" — 13 (18; 33-63), "Брэст" — 12 (18; 37-61), "Дынама-Юніёрс" — 12 (19; 42-71).