Юра Дземідовіч не зможа даваць інтэрв'ю без санкцыі БТ

Як стала вядома Еўрарадыё, адразу пасля заканчэння адборачнага тура дзіцячага “Еўрабачання”, яго пераможца Юра Дземідовіч падпісаў дамову з Белдзяржтэлерадыёкаманіяй. І зараз даваць інтэрв'ю журналістам ён можа толькі пасля пісьмовага дазволу ад дзяржаўнага канала.
Пра гэта Еўрарадыё распавёў настаўнік “Чароўнага кроліка” Уладзімір Глушакоў.