Юшчанка надаў Сцяпану Бандэру званне Героя Ўкраіну
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка надаў званне Героя Ўкраіны Сцяпану Бандеру. Пра падпісанне адпаведнага ўказу прэзідэнт абвясціў у пятніцу, падчас святкавання Дня саборнасці Ўкраіны. Юшчанка падкрэсліў, што высокае званне Бандэру далі за "адстойванне нацыянальнай ідэі і змаганне за незалежную ўкраінскую дзяржаву", паведамляе Korrespondent.net. Узнагароду з рук прэзідэнта атрымаў унук лідэра нацыяналістаў і яго поўны цёзка Сцяпан Бандэра.
Раней Юшчанка надаў званне Героя галоўнакамандуючаму Ўкраінскай паўстанцкай арміі (УПА) Раману Шухевічу.
Сцяпан Бандэра ў 1940-50-я ўзначальваў Арганізацыю ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН), якая змагалася за ўтварэнне незалежнай дзяржавы на тэрыторыях, населеных этнічнымі ўкраінцамі. Яе першапачатковымі метадамі былі тэрор супраць улад Польшчы і Расіі.
У гады Другой сусветнай вайны спрабаваў супрацоўнічаць з нацыстамі, але з-за разыходжанняў з імі трапіў у нямецкую турму, а потым і ў канцлагер.
15 кастрычніка 1959 года агент савецкага КДБ Сташынскі ў Заходняй Нямеччыне з адмысловага пісталета забіў Бандеру растворам цыяністага калію.