З 1 чэрвеня Расія на $20 павялічвае пошліну на нафту для Беларусі
На $20 павялічваецца з 1 чэрвеня мытная пошліна на расійскую нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь. Калі цяпер яна складае амаль $114, дык з лета павысіцца да $132-134 за тону. Пра гэта паведамляе сайт АФН.