З 1 лістапада перакрыюць яшчэ адзін кавалак праспекту Дзяржынскага ў Мінску

Ужо ў гэтым месяцы пачнецца будаўніцтва станцыі метро "Малінаўка". Адпаведны архітэктурны праект зацведжаны Саветам міністраў. Тэрмін будаўніцтва складзе 42 месяцы, паведамляе газета "Наша Ніва". Папярэднія станцыі метро — "Грушаўка", "Міхалова" і "Пятроўшчына" — яшчэ не пабудаваныя. Яны мусяць быць здадзеныя толькі ў канцы наступнага году. Пакуль жа ў сувязі з правядзеннем прац праспект Дзяржынскага, пад якім будзе праходзіць метро, часткова перакрыты.

Ужо з 1 лістапада закрытая зона павялічыцца, транспарт не зможа праехаць ад скрыжавання праспектаў Любімава і Дзяржынскага ў бок да трасы на Брэст.