З 1 сакавіка ў Мінску аднаўляецца вулічны гандаль садавінай і гароднінай

У Мінску 1 сакавіка аднаўляецца гандаль садавінай і гароднінай з вулічных латкоў. Летась на такі гандаль было выдадзена 390 дазволаў.
Больш за ўсё ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах - 71 і 67 адпаведна. Сёння прадпрымальнікі таксама актыўна звяртаюцца ў адміністрацыі раёнаў за атрыманнем дазволаў на арганізацыю латочнага гандлю, паведамляе “Мінск-навіны”.

Нагадаем, паводле рашэння Мінгарвыканкама, у зімовы перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка прадаваць садавіну і гародніну з латкоў забаронена.