З 16 да 19 гадзін ДАІ будзе патруляваць дарогі з дапамогай верталёта

Сёння Дзяржааўтаінспекцыя ўзмацняе кантроль на аўтадарогах краіны з выкарыстаннем прыладаў фотавідэафіксацыі.  У чарговы раз будзе выкарыстаны верталёт.

З 16 да 19 гадзін ён будзе лётаць па наступным маршруце: Баравая – аўтадарога Мінск – Мікашэвічы (Узда – Слуцк) – аўтадарога Асіповічы – Баранавічы (Слуцк - Капыль) – аўтадарога Пяршай –Івянец – Нясвіж (Нясвіж) – аўтадарога Брэст – Мінск – мяжа з Расіяй (Нясвіж – Стоўбцы - Дзяржынск) – МКАД – Баравая, паведамляе http://www.respublika.info.