З агарода баранавіцкага "ідэолага" вывезлі склад боепрыпасаў
У Баранавічах закончыліся працы па ліквідацыі арсенала боепрыпасаў часоў Першай сусветнай вайны. Яго знайшлі ў агародзе мясцовай жыхаркі, якая працуе ў аддзеле ідэалогіі гарвыканкаму. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Іван Юрашчык:
"На працягу некалькіх дзён працавалі сапёры ў агародзе намесніцы загадчыка аддзела ідэалогіі Баранавіцкага гарвыканкама, дзе была знойдзена вялікая колькасць боепрыпасаў часоў Першай сусветнай вайны. Усяго вайскоўцы дасталі з зямлі больш за 2,5 тысячы выбуховых рэчываў, сярод якіх 750 узрывальнікаў, вялікая колькасць снарадаў, гранаты".
Адзначым, што боепрыпасы ў агародзе знайшла сама гаспадыня. Сапёры даставалі іх на працягу некалькіх дзён. Увесь арсенал быў вывезены ў кар'ер каля вёскі Сталавічы і там знішчаны.
Дарэчы, у 200-х метрах ад месца небяспечнай знаходкі знаходзіцца чыгунка, па якой часам праходзяць не толькі пасажырскія цягнікі, але перавозяць цыстэрны з азотам і палівам.