З "Беларусбанка" ў Лідзе эвакуявалі людзей з-за падазронага партфеля

7 лютага ў Лідзе падазроны партфель стаў прычынай эвакуацыі сямі чалавек з будынка "Беларусбанка". Як інфармуе БЕЛТА, паведамленне пра пакінуты без нагляду партфель паступіла ў 14.27. Міліцыянты эвакуявалі з будынку сем чалавек персаналу. Праз восем хвілінаў высветлілася, што ў партфелі былі асабістыя рэчы.

Дарэчы, ў той жа дзень на Гродзеншчыне адбылося яшчэ адно падобнае здарэнне. у гарадскім пасёлку Воранава ў аптэцы на вуліцы Савецкай пабачылі пакіную кардонную скрынку. Міліцыянты эвакуявалі з будынка сем чалавек. Пазней выявілася, што ў скрынцы быў посуд.

Ілюстрацыйнае фота — gubdaily.ru