З Беларусі пад выглядам піва ў Расію везлі 102 тоны яблык

З Беларусі пад выглядам піва ў Расію везлі 102 тоны яблык

З Беларусі пад выглядам піва ў Расію везлі больш за 102 тоны яблык. Як паведамляе ўпраўленне Рассельгаснагляда па Цвярской і Пскоўскай абласцях, гэта было выяўлена падчас праверкі ў Ржэве. У таварна-транспартных дакументах было пазначана, што ў фурах з Ліды вязуць піва, а гэта аказалася няпраўдай.

Былі затрыманыя пяць партый свежых яблык. Іх знішчылі на палігоне, як “падкаранцінную прадукцыю, выключаную з абароту”.