З беларускіх памежнікаў спагоняць амаль 3 мільёны долараў за хабар
Суд Ашмянскага раёна задаволіў пазоў вайсковага пракурора да 10 былых памежнікаў аб кампенсацыі ўрону.
Нагадаем, раней, згодна з прысудам Мінскага міжгарнізоннага вайсковага суда, памежнікі былі асуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўлення волі.
Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, устаноўлена, што ў красавіку—чэрвені 2004 года ваеннаслужачыя, ажыццяўляючы ахову дзяржаўнай мяжы ў пункце пропуску "Каменны Лог", за хабар прапускалі без ажыццяўлення кантролю аўтамабілі з таварамі, што належалі адной з расійскіх фірм, аказваючы тым самым дапамогу ва ўхіленні ад выплаты мытных плацяжоў, што прычыніла ўрон дзяржаве ў асабліва буйным памеры.
У выніку памежнікам давядзецца выплаціць дзяржаве 6 мільярдаў рублёў, або 2,8 мільёна долараў.
БелаПАН